Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці віетнамскай дысыдэнткі спаліла сябе


У Віетнаме скончыла самагубствам маці дысыдэнткі, якой пагражае працяглы турэмны тэрмін.

У Віетнаме маці блогеркі Тая Фонг Тан, якая знаходзіцца ў турме, зьдзейсьніла самаспаленьне перад будынкам адміністрацыі гораду Баклеў — сталіцы аднайменнай паўднёвай правінцыі.

64-гадовая Данг Тхі Кім Льенг памерла ад апёкаў па дарозе ў бальніцу.

Пра гэта на ўмовах ананімнасьці паведаміў блогер з Хашыміна.

Дачка загінулай на наступным тыдні паўстане перад судом — разам з двума сваімі сябрамі-блогерамі — па абвінавачваньні ў антыдзяржаўнай прапагандзе. Кожнаму пагражае па 20 гадоў турмы.

Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» заявіла, што самагубства Льенг было «актам адчаю» і стала сьледзтвам перасьледу дысыдэнтаў і іх родных, які ўсё больш узмацняецца ў Віетнаме.
XS
SM
MD
LG