Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі тэрактаў адбылося летась у сьвеце?


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША сёньня апублікуе штогадовы даклад аб тэрарызьме ў сьвеце за 2011 год.

Заканадаўства ЗША патрабуе, каб дзяржаўны сакратар прадстаўляў Кангрэсу, да 30 красавіка кожнага году, поўны даклад аб тэрарызьме, датычны тых краін і груп якія адпавядаюць крытэрам, закладзеным у заканадаўстве.

Даклад будзе апублікаваны сёньня ўвечары. Падрабязнасьці можна будзе прачытаць на нашым сайце.

У Беларусі ў 2011 годзе за арганізацыю тэрарыстычнага акту ў Менскім мэтро былі асуджаныя і расстраляныя Дзьмітры Канавалаў і Ўладыслаў Кавалёў.

У справаздачы ЗША за 2010 год адзначалася, што хаця колькасьць тэрактаў у сьвеце ўзрасла амаль на 5 %, колькасьць загінулых зьменшылася на 12 %. Тэндэнцыя зьмяншэньня колькасьці ахвяраў адзначалася тры гады запар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG