Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК зарэгістравала каля 300 унутраных назіральнікаў


Мікалай Лазавік

Мікалай Лазавік

У Беларусі ўжо афіцыйна зарэгістраваныя 294 назіральнікі, якія будуць працаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня.

Гэтую лічбу назваў «Свабодзе» сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

«Пяць зь іх будуць працаваць у ЦВК, астатнія — у акруговых выбарчых камісіях. Назіральнікаў ва ўчастковыя камісіі пакуль не пасылалі, паколькі такія камісіі яшчэ фармуюцца. Іх будуць ствараць да 8 жніўня, паводле каляндарнага пляну.

Акрамя нацыянальных, зарэгістраваная і першая група міжнародных назіральнікаў. Усе яны — прадстаўнікі СНД. Узначальвае гэтую групу Сяргей Лебедзеў, які і атрымаў пасьведчаньне назіральніка за нумарам адзін», — заявіў Мікалай Лазавік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG