Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы актывістку судзяць «за прапаганду культу гвалту і жорсткасьці»

абноўлена

Яна Лясьнеўская
Яна Лясьнеўская

Судзьдзя Аршанскага гарсуду Іна Кохава разьбірае справу актывісткі кампаніі «Наш Дом» Яны Лясьнеўскай. У судзе перапынак да 16.00

11.00 На пачатку працэсу Яна Лясьнеўская хадайнічала, каб судовы працэс перанесьлі на наступны панядзелак. Бо яна знайшла адваката ў Менску, але ў таго няма магчымасьці прыехаць у Воршу раней. Судзьдзя Іна Кохава хадайніцтва не задаволіла: заявіла, што ў яе няма часу, каб столькі чакаць. Хадайніцтва пра адвод судзьдзі, заяўленае Лясьнеўскай з гэтай прычыны, таксама задаволена не было. Працэс перанесены на 16 гадзін. Актывістка гаворыць, што ёй прапанавана тэрмінова знайсьці іншага адваката ў Воршы або скарыстацца паслугамі дзяжурнага. Лясьнеўская гаворыць, што аршанскім адвакатам не давярае, і што судзьдзя парушае яе права на абарону.

Дзяўчыну вінавацяць паводле падзеяў амаль паўгадовай даўніны: у пачатку лютага падчас ператрусу ў яе хаце міліцыянты знайшлі размалёўку «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»

Размалёўкі выпусьціла кампанія «Наш дом» у межах праекту па абароне жанчынаў ад міліцэйскага гвалту падчас затрыманьняў.

Яна Лясьнеўская абвяргае факты распаўсюду гэтай друкаванай прадукцыі:

«Адзіная размалёўка, якую ў мяне знайшлі, была з маімі пазнакамі, так што для распаўсюду яна нават і не падыходзіла». І затрымалі мяне паводле гэтага абвінавачаньня далёка не адразу — толькі 12 ліпеня, прычым у Віцебску, куды я прыехала па сваіх асабістых справах. Тады мяне завялі ў Кастрычніцкі РАУС і паказалі гатовы пратакол з абвінівачаньнем у прапагандзе культу гвалту і жорсткасьці«.

Позву ў суд на 31 ліпеня спачатку ўручылі бацькам Яны. Яна ж сама атрымала выклік толькі ўчора, калі прыйшла зьняць копію з матэрыялаў справы.

«Я прыйшла ў суд, можна сказаць, паводле ўласнай ініцыятывы, бо позву мне асабіста не аддавалі. З вялікімі цяжкасьцямі ўдалося дамагчыся, каб для мяне скапіравалі матэрыялы мае справы. Я буду хадайнічаць, каб суд даў мне час на заключэньне дамовы з адвакатам, бо зрабіць гэта раней я ня мела магчымасьці», — кажа Лясьнеўская.

Падтрымаць яе ў судзе прыйшлі актывіст кампаніі «Наш дом» з пасёлка Коханава Мікалай Петрушэнка і праваабаронца Валеры Шчукін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG