Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дэнвэрскаму стралку» выставілі абвінавачаньні


У амэрыканскім штаце Калярада суд выставіў абвінавачаньні 24-гадоваму Джэймсу Холмсу — у забойстве і замаху на забойства.

Дзесяць дзён таму Холмс са зброяй у руках увайшоў у кінатэатр і адкрыў агонь па гледачах. 12 чалавек загінулі, многія дзясяткі былі параненыя.

На судовым паседжаньні ў панядзелак Холмс другі раз зьявіўся на публіцы — пасьля ўчыненага злачынства. Першы раз ён быў дастаўлены ў суд 24 ліпеня. Тады акруговы пракурор Кэрал Чэмбэрс запатрабаваў для яго сьмяротнага пакараньня. Пракурор сказаў, што законы штату даюць усе падставы ужыць да падсуднага сьмяротнае пакараньне.

Холмс быў затрыманы празь некалькі хвілінаў пасьля злачынства — на аўтастаянцы каля кінатэатру. Паводле сьледчых, яго жытло было замінаванае — выбухоўка павінна была здэтанаваць пры спробе ўвайсьці ў кватэру.

XS
SM
MD
LG