Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына пацьвердзіла адстаўку кіраўніка паліцыі


Матыяс Зэгер - кіраўнік нямецкай паліцыі © dapd

Матыяс Зэгер - кіраўнік нямецкай паліцыі © dapd

Матыяс Зэгер мог удзельнічаць у арганізацыі трэнінгу для беларускай міліцыі па «забесьпячэньню парадку падчас масавых мерапрыемстваў» у 2010 годзе.

МУС Нямеччыны пацьвердзіў адстаўкі найвышэйшых паліцэйскіх урадоўцаў, паведамляе Радыё «Нямецкая хваля». Кіраўнік фэдэральнай паліцыі Матыяс Зэгер быў адпраўлены на пэнсію, а яго два намесьнікі — пераведзеныя на іншыя пасады.

Паводле паведамленьняў у СМІ, звальненьні былі выкліканыя стратай даверу паміж міністрам унутраных спраў Нямеччыны Гансам-Пэтэрам Фрыдрыхам і кіраўніцтвам паліцыі. Незадаволенасьць міністра выклікалі, у тым ліку, рэгулярныя ўцечкі ў прэсу кампрамэтуючай інфармацыі.

«Найбольш настойліва Зэгеру закідаюць яго неўсталяваныя дачыненьні зь беларускім аўтарытарным лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам», — адзначае «Нямецкая хваля».

У лютым 2010 году агенцтва БелТА паведамляла, што кіраўнік бэрлінскай паліцыі прапанаваў прадстаўнікам МУС Беларусі наведаць сталіцу Нямеччыны «каб вывучыць дзейнасьць крымінальнай паліцыі і азнаёміцца з мэтадамі забесьпячэньня парадку падчас масавых мерапрыемстваў».

У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі даваць камэнтары на гэтую тэму адмовіліся.

На працягу апошніх год нямецкая паліцыя і беларускі МУС правялі шэраг сумесных мерапрыемстваў. У прыватнасьці:

- Паліцыя Нямеччыны працягвае супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім МУС МВД

- Беларуси и Германии обсуждают в Минске перспективы сотрудничества


- Эксперты раскроют опыт полиции Германии

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG