Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Таджыкістану заблякавалі доступ да сайтаў Бі-Бі-Сі і «Вестей»


Раней карыстальнікі інтэрнэту ў краіне ўжо засталіся без магчымасьці карыстацца відэагостынгам Youtube.

Рашэньне было прынята Службай сувязі пры ўрадзе Таджыкістану. Пра гэта паведамілі ў кампаніях, якія прапануюць насельніцтву інтэрнэт-паслугі.

Экспэрты зьвязваюць блякаваньне сайтаў з падзеямі ў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласьці, дзе на мінулым тыдні была праведзена апэрацыя супраць баявікоў, якія падазраюцца ў забойстве генэрала спэцслужбаў Абдулы Назарава.

Паводле афіцыйных дадзеных, у перастрэлках былі забітыя 17 супрацоўнікаў сілавых структур і 30 баевікоў, загінуў адзін мірны жыхар. Незалежныя крыніцы сьцьвярджаюць, што ахвяр сярод мірнага насельніцтва значна больш.

Баевікам выставілі ўльтыматум — скласьці зброю ў абмен на амністыю і выдачу ўсіх падазраваных у забойстве генэрала Назарава.

Да сёньняшняга дня здадзена 16 адзінак зброі, паведамляюць улады Таджыкістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG