Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошты навучаньня ў ВНУ вырасьлі ў сярэднім на 40%


ВНУ Беларусі пачалі абвяшчаць кошты навучаньня для студэнтаў-першакурсьнікаў.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце параўнальна зь мінулым годам кошт вырас на 39%. Навучаньне першакурсьніка будзе каштаваць 11,59 мільёна беларускіх рублёў. Ранейшы кошт — 7 млн 185 тыс. рублёў.

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі кошты вырасьлі на 40–52%. Прыкладам, навучаньне на факультэце інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня будзе каштаваць 14 млн 700 тыс. рублёў.

Інфармацыя пра падвышэньне коштаў навучаньня зьмешчаная на афіцыйных сайтах ВНУ.

БДУ і большасьць іншых вышэйшых вучэльняў Беларусі ўсё яшчэ не абвясьцілі кошты навучаньня для студэнтаў-першакурсьнікаў, адзначае БелаПАН.

Пры гэтым міністар адукацыі Сяргей Маскевіч 26 ліпеня заявіў, што кошты навучаньня студэнта-першакурсьніка павінны быць абвешчаныя ВНУ ў той жа дзень — 26 ліпеня. Паводле ягоных слоў, у сярэднім навучаньне аднаго студэнта-бюджэтніка ў ВНУ каштуе дзяржаве ад 18 млн рублёў у год.
XS
SM
MD
LG