Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Бэсэску: грамадзяне Румыніі адкінулі пераварот


Траян Бэсэску
Траян Бэсэску

Прэзыдэнт Румыніі Траян Бэсэску, камэнтуючы вынікі нядзельнага рэфэрэндуму ў пытаньні аб яго адстаўцы, заявіў, што грамадзяне "адкінулі пераварот", не прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі.

Паводле дадзеных Нацыянальнага выбарчага бюро, яўка на рэфэрэндуме ў пытаньні імпічмэнту Бэсэску склала каля 46 працэнтаў. Тым часам закон патрабуе ўдзелу прынамсі паловы зарэгістраваных выбаршчыкаў. Калі ацэнкі бюро пацьвердзяцца, Бэсэску вернецца да ўлады да 2014 году, калі заканчваецца яго прэзыдэнцкі тэрмін.

Пакуль паўнамоцтвы Траяна Бэсэску прыпыненыя паводле рашэньня парлямэнту, у якім большасьць мае Сацыяльна-лібэральны саюз прэм'ер-міністра Віктара Понтэ. Ён і яго прыхільнікі абвінавачваюць Бэсэску ў перавышэньні ўлады, у прыватнасьці, пры ўвядзеньні мер жорсткай бюджэтнай эканоміі.

Паведамляецца, што 85 працэнтаў зь ліку тых, хто прыняў удзел у рэфэрэндуме, прагаласавалі "за" адстаўку цяперашняга прэзыдэнта. Нізкую яўку некаторыя экспэрты тлумачаць дзьвюма прычынамі – вялікай сьпякотай і ўсё большай упэўненасьцю выбаршчыкаў у тым, што з сыходам Бэсэску ў краіне мала што зьменіцца.

Эўразьвяз і ЗША выказвалі занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі ў Румыніі і магчымасьцю Бухарэсту выканаць свае міжнародныя абавязаньні ў выпадку адстаўкі Бэсэску. Ініцыятары рэфэрэндуму заяўлялі, што міжнародныя абавязаньні краіны будуць выконвацца няўхільна.

Сам Траян Бэсэску і яго прыхільнікі называў спробу яго імпічмэнту левым дзяржаўным пераваротам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG