Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу дэпартаванага Ажароўскага


Андрэй Ажароўскі
Андрэй Ажароўскі

30 ліпеня касацыйная скарга расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага, які быў дэпартаваны з Беларусі, будзе разгледжана ў панядзелак у Менскім гарадзкім судзе.

Андрэя Ажароўскага, які адбыў 28 ліпеня 10-суткавы адміністрацыйны арышт па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве, дэпартавалі з Беларусі. Яму забаронены ўезд у краіну на працягу 10 гадоў.

Экалягічныя актывісты Тацьцяна Новікава і Андрэй Ажароўскі былі затрыманыя ў Менску 18 ліпеня. У 12.00 Новікава, Ажароўскі і старшыня праўленьня грамадзкага аб`яднаньня «Экадом» Ірына Сухій зьбіраліся перадаць у пасольства РФ у Менску адкрыты зварот супраць падпісаньня генэральнага кантракту на будаўніцтва АЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG