Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віетнам хоча ў Мытны саюз


Прэзыдэнт Віетнаму Чыёнг Тан Шанг зь беларускімі вэтэранамі віетнамскай вайны

Прэзыдэнт Віетнаму Чыёнг Тан Шанг зь беларускімі вэтэранамі віетнамскай вайны

Як заявіў прэзыдэнт Віетнаму Чыёнг Тан Шанг, гэты працэс можа пачацца "хутка".

Віетнам хоча далучыцца да Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. Як заявіў прэзыдэнт гэтай краіны Чыёнг Тан Шанг на прэсавай канфэрэнцыі ў расейскім горадзе Нар'ян-Мар, гэты працэс можа пачацца "хутка".

«Мы разьлічваем, што пры наяўнасьці высокай палітычнай волі кіраўніцтва нашых краін, а таксама беларускіх і казаскіх таварышаў, партнэраў, мы можам ужо хутка пачынаць гэты працэс і прывесьці яго да завяршэньня ў выглядзе пагадненьня аб далучэньні Віетнаму да Мытнага саюзу », – сказаў ён.

Раней віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў неаднаразова паведамляў аб жаданьні Віетнаму заключыць з краінамі Мытнага саюзу пагадненьне аб Зоне вольнага гандлю. Перамовы аб такой форме інтэграцыі, аднак, яшчэ таксама не былі распачатыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG