Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі амбасадар у Менску сам паведаміў пра пераход да апазыцыі


Амбасадар Сырыі ў Беларусі Фарук Тага паведаміў пра пераход на бок сырыйскай апазыцыі. Пра гэта ён заявіў у пятніцу ўвечары ў інтэрвію тэлеканалу Al Jazeera.

У інтэрвію Тага сказаў, што рэжым Асада не спыняецца “перад пагрозамі адносна сем'яў і ўласнасьці афіцыйных асобаў, якія хочуць перайсьці на бок апазыцыі”.

Амбасадар таксама паведаміў, што сем месяцаў таму ён выступіў супраць рэпрэсіўных мэтадаў рэжыму ў дачыненьні да пратэстоўцаў і што ў выніку сырыйскі ўрад паклаў канец яго дыпляматычнай місіі.

“Я змог абвясьціць пра свой пераход на бок апазыцыі толькі цяпер, бо рэжым ужывае жорсткія мэтады як унутры краіны, так і за яе межамі”, дадаў ён.

Амбасадар таксама сказаў, што прыярытэтам для яго была падтрымка рэвалюцыі, а не публічныя заявы аб пераходзе, бо “маўчаньне сёньня - ужо ня выйсьце, гэта ўжо здрада”.

Фарук Тага, які працаваў у Беларусі з 2007 году, пакінуў Менск яшчэ сёлета ў студзені. У друку зьяўляліся паведамленьні пра тое, што ён уцёк на Захад.

Яшчэ ў лютым сёлета ў СМІ паведамлялася аб заканчэнні паўнамоцтваў дыплямата. Аднак, як паведаміла ў пачатку ліпеня сайту charter97.org неназваная крыніца, насамрэч Фарук Тага не вярнуўся ў Дамаск, а ўцёк зь Менску ў адну з краінаў Эўропы, як мяркуецца, у Швэйцарыю. Гэтая інфармацыя замоўчвалася як сырыйскімі, гэтак і беларускімі ўладамі.

Фарук Тага быў на ўрадавай службе 44 гады, зь іх 26 гадоў у якасьці дыплямата.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG