Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: апазыцыя просіць зброі


Syria -- An image grab taken from a video uploaded on YouTube on July 25, 2012 allededly shows a burning Syrian army tank after it was purpotedly hit by rebels in the central city of Rastan

Syria -- An image grab taken from a video uploaded on YouTube on July 25, 2012 allededly shows a burning Syrian army tank after it was purpotedly hit by rebels in the central city of Rastan

Адзін зь лідэраў сырыйскай апазіцыі, кіраўнік Сырыйскай нацыянальнай Рады Абдэльбасэт Сіда, які пражывае ў выгнаньні, заявіў, што паўстанцы, якія супрацьстаяць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, маюць патрэбу ў пастаўках зброі.

З заклікам аказаць падтрымку апазыцыянерам Сіда зьвярнуўся, як ён выказаўся, да «арабскіх братоў і сябраў Свабоднай сырыйскай арміі».

«Неабходная дапамога, якая дазволіць людзям абараніць сябе ад тых, хто іх забівае», — падкрэсьліў апазыцыйны лідэр.


У суботу, па паведамленьнях, урадавыя войскі пачалі маштабны наступ супраць паўстанцаў у горадзе Алепа, на поўначы Сырыі, дзе баі працягваюцца ўжо некалькі дзён. Войскі выкарыстоўваюць танкі, самалёты, баявыя верталёты. Сутыкненьні адбываліся ўчора таксама ў горадзе Хомс, у населеных пунктах правінцыяў Хама і Дэраа.


Паступаюць зьвесткі, што цяжкія страты нясуць як паўстанцы, так і урадавыя вайскоўцы. Па дадзеных праваабаронцаў, у Алепа ў суботу былі забітыя 29 чалавек, па ўсёй краіне — ня менш за 90.

XS
SM
MD
LG