Лінкі ўнівэрсальнага доступу

DW: Кіраўнік нямецкай паліцыі звольнены за кантакты з КДБ Беларусі


Нямецкі паліцэйскі патруль каля Бундэстагу ў Бэрліне

Нямецкі паліцэйскі патруль каля Бундэстагу ў Бэрліне

Паводле «Нямецкая хваля» (DW) і шэрагу нямецкіх мэдыяў, міністр унутраных справаў ФРГ адправіў у адстаўку кіраўніка фэдэральнай паліцыі і двух яго намесьнікаў. Сярод прычынаў называецца беларускі сьлед. Афіцыйнага пацьверджаньня інфармацыі няма.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, міністр унутраных справаў Германіі Ханс-Петэр Фрыдрых (Hans-Peter Friedrich) адхіліў ад пасадаў кіраўнікоў фэдэральнай паліцыі краіны. Звольненыя кіраўнікі ведамства Матыяс Зэгер (Matthias Seeger) і абодва яго намесьнікі.

Пераемнікам Зегера на пасадзе кіраўніка федэральнай паліцыі стане Дытэр Раман (Dieter Roman), які ў цяперашні час кіруе аддзелам МУС Нямеччыны па барацьбе з тэрарызмам.

У МУС Нямеччыны выказалі незадаволенасьць меркаванымі кантактамі Зэгера з прадстаўнікамі органаў дзяржбясьпекі Беларусі, хаця сам кіраўнік фэдэральнай паліцыі падчас унутранай перапіскі з начальствам сьцьвярджаў, што гэтыя кантакты носяць выключна дзелавы характар.

Зэгер сыдзе ў адстаўку 1 жніўня. Матыяс Зэгер кіруе фэдэральнай паліцыяй з сакавіка 2008 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG