27-28 ліпеня ў вёсцы Аўцюкі й райцэнтры Калінкавічы ладзіўся VII Усебеларускі фэстываль народнага гумару. Самым галоўным сюрпрызам фэсту стала адкрыцьцё ў Малых Аўцюках музэю народнага гумару. На сьвята прыехаў і міністар культуры Беларусі Павал Латушка.