Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: ідзе бітва за Алепа, дзясяткі забітых


Сырыйскія паліцэйскія, захопленыя ў палон паўстанцамі, Алепа, 25 ліпеня, 2012

Сырыйскія паліцэйскія, захопленыя ў палон паўстанцамі, Алепа, 25 ліпеня, 2012

Колькасьць загінулых падчас сірыйскага канфлікту перавысіла 20 тысяч

У найбуйнейшым горадзе Сырыі – Алепа ў ходзе баёў паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі загінулі дзясяткі людзей, – паведамляюць сырыйскія праваабаронцы і актывісты, спасылаючыся на відавочцаў.

Аддзелы сырыйскай арміі спрабуюць выцесьніць атрады ўзброенай апазыцыі з раней занятых імі раёнаў Алепа. Прадстаўнікі так званай "Свабоднай сырыйскай арміі" паведамляюць аб зьнішчэньні некалькіх танкаў ўрадавых сіл. Гэтыя дадзеныя не пацьверджаныя зь іншых крыніц.

Сырыйская праваабарончая група, якая базуецца ў Лёндане, сьцьвярджае, што агульная колькасьць загінулых падчас сірыйскага канфлікту перавысіла 20 тысяч.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, выступаючы сёньня ў Маскве, зьняпраўдзіў паведамленьні аб тым, што яго краіна можа ў бліжэйшым часе даць прытулак прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду.
XS
SM
MD
LG