Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг на полі Аршанскай бітвы


У гонар 22-х угодкаў прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі аршанскія актывісты ўзьнялі над Крапівенскім полі пад Воршай бел-чырвона-белы сьцяг.

Ля помніка і памятнага крыжа, усталяваных тут колькі год таму ў гонар беларускіх ваяроў, былі запаленыя сьвечкі ды ўскладзены.

Поле гістарычнай Аршанскай бітвы стала даўно стала знакавым месцам для ўсіх мясцовых прыхільнікаў беларушчыны. Сьцягі зьяўляліся тут і раней: на Дзяды і падчас фэстаў беларускай аўтарскай песьні і паэзіі, якія ў апошнія гады жорстка разганяліся супрацоўнікамі міліцыі.
XS
SM
MD
LG