Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

57 так званых сьпікераў Палаты прадстаўнікоў V cкліканьня вылучылі сёньня на першай сэсіі пазачарговага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Сярод іх былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч, дыктарка Зінаіда Бандарэнка, былы міністар абароны Павал Казлоўскі, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў, дэпутат Вярхоўнага савету XIII скліканьня Марат Афанасьеў, прафэсар Георгі Лепін, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі ды іншыя.

Усе гэтыя людзі зьбяруцца разам яшчэ раз 15 верасьня на другую сэсію зьезда і заявяць аб тым, што яны здымаюць свае кандыдатуры і ня будуць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта будзе своеасаблівы пратэст супраць таго, што ў Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG