Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя: дні нараджэньня Мусаліні і Уга Чавэса


Бліц-агляд падзеяў і датаў выходных 28-29 ліпеня.

У СУБОТУ…

Ясна, без ападкаў. Сьпякотна. +31..+33


НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У ЭФІРЫ http://svaboda.org/audio/broadcastprogram/live.html

У суботу 28 ліпеня:

А 18:45 Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. Слоўнік маўчаньня. Эсэ пра творчасьць Яўгеніі Янішчыц.

А 19:30 Бібліятэка Свабоды. Працяг радыёсэрыі “10 гадоў “Бібліятэкі Свабоды”. Гутарка з дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком пра аўдыёвыданьне «Галасы салідарнасьці».

У нядзелю 29 ліпеня:

А 18:30 Званочкі. Вядоўца: Алена Ціхановіч. Летнія званочкі з Аленай Ціхановіч. Прывіды і прынады лета, або ці ёсьць куды паехаць беларусу пасьля распаду Савецкага Саюзу.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:
28 ліпеня
У офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца пазачарговы зьезд, асноўным пытаньнем якога стане вылучэньне кандыдатаў для ўдзелу ў прызначаных на 23 верасьня выбарах у Палату прадстаўнікоў.

29 ліпеня

У філіяле музэю "Фальварак Ракуцёўшчына" (Маладзечанскі раён, вёска Ракуцёўшчына) пры падтрымцы міністэрства культуры Беларусі пройдзе свята паэзіі і песні "Ракуцёўскіх лета-2012".
АЛІМПІЯДА Ў ЛЁНДАНЕ-2012

У суботу беларускія спартоўцы выступаюць у наступных дысцыплінах:
  1. Веласпорт. Мужчыны 12:00
  2. Акадэмічная веславаньне. Адзіночка, жанчыны, заезды. 15:30
  3. Стральба кулявая. 14:00, фінал - 17:30.
  4. Плаваньне 22:40.
  5. Спартовая гімнастыка 13:00-22:00.
  6. Спартовая гімнастыка. 12:00
  7. Настольны тэніс. Жанчыны.14:00


***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
28 ліпеня

Пэру ― Дзень незалежнасьці
Расея ― Дзень хрышчэньня Русі
Украіна ― Дзень хрышчэньня Кіеўскай Русі-Украіны

1794 — пакараныя сьмерцю 22 дзеячы Францускай рэвалюцыі, у тым ліку Максімілян Рабэсп’ер

1821 — Пэру абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, пачатак Першай сусьветнай вайны

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызваленае Берасьце

1980 — шматтысячнае пахаваньне савецкага барда Уладзімера Высоцкага ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках

1988 — у СССР дазволеныя неафіцыйныя мітынгі, дэманстрацыі і шэсьці

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі

29 ліпеня

1921 — Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны

1957 — уступіў у сілу статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ)

1968 — Папа рымскі Павел VI у энцыкліцы, названай «Humanae Vitae» (Чалавечае жыцьцё), забараніў для каталікоў любыя штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю

1973 — На рэфэрэндуме ў Грэцыі народ скасаваў манархію і абвясьціў краіну рэспублікай


У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

28 ліпеня

1902 — Карл Попэр, ангельскі філёзаф, стваральнік тэорыі адкрытага грамадзтва

1938 ― Альбэрта Фухіморы, пэруанскі палітык, былы прэзыдэнт Пэру

1947 ― Барыс Батура, беларускі дзяржаўны дзеяч

1954 ― Уга Чавэс, вэнэсуэльскі вайсковец і палітык, прэзыдэнт Вэнэсуэлы

1954 ― Леанід Сініцын, беларускі палітык

29 ліпеня

1805 — Аляксіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг

1883 — Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадах.

1908 ― Юрка Лявонны, беларускі паэт

1929 ― Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар


У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ
28 ліпеня

1741 ― Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар

1750 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар

1897 ― Янка Лучына, беларускі паэт

1920 ― Алесь Гарун, беларускі літаратар


29 ліпеня

1856 ― Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст

1890 — Вінцэнт Ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).

1938 ― Вільгельм Кнорын, савецкі партыйны дзяржаўны дзеяч, публіцыст, рэдактар

2004 ― Язэп Юхо, доктар юрыдычных навук, заснавальнік навуковай школы дзяржавы і права Беларусі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Не заўсёды прыводзіць да рэвалюцыі пераход ад дрэннага становішча да горшага. Часьцей здараецца, што народ, які цярпеў бяз скарг і больш страшныя ўмовы, сілком скідае зь сябе іхнае ярмо, менавіты тады, калі яно робіцца лягчэйшае. Стан рэчаў, які выклікае рэвалюцыю, бывае амаль заўсёды лепшы за той, які быў непасрэдна да яго, і вопыт вучыць, што для дрэннага ўрада найбольш пагрозьлівая тая хьвіліна, калі ён, урад, пачынае трохі выпраўляцца. Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазьбежнае, робіцца нясьцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца...

Алексіс дэ Таквіль

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG