Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: прэсавы сакратар Мілошавіча ачоліў урад


Івіца Дачыч

Івіца Дачыч

У Сэрбіі сёньня прызначаны новы кааліцыйны ўрад. У яго ўвайшлі прадстаўнікі нацыяналістычнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыі, якую раней узначальваў прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч, і члены Сацыялістычнай партыі Сэрбіі.

Узначаліў новы ўрад лідэр сацыялістаў Івіца Дачыч. Ён вядомы тым, што некалі працаваў прэсавым сакратаром былога прэзыдэнта Югаславіі Слoбадана Мілошавіча.

У прамове пасьля абраньня Дачыч заявіў, што асноўную ўвагу яго ўрад надасьць далучэньні Сэрбіі да Эўразьвязу, наладжваньню дыялёгу з Косава і вырашэньню эканамічных праблем.

Узначаліўшы ўрад, Дачыч захаваў за сабой пасаду міністра ўнутраных спраў. Лідэр Сэрбскай нацыяналістычнай партыі Аляксандр Вучыч стаў міністрам абароны і адным з чатырох віцэ-прэм'ераў. Дэмакратычная партыя Сэрбіі, якая дамаглася адстаўкі Мілошавіча і прыйшла да ўлады ў 2000 годзе, зноў апынулася ў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG