Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя Галіна Царук і Вера Ціцянкова


27 ліпеня каля Чырвонага касьцёла ў Менску затрымалі Галіну Царук і Веру Ціцянкову. Жанчыны ішлі зь бел-чырвона-белымі балёнікамі на малітоўную акцыю. Пра гэта «Свабодзе» расказала ўдзельніца падзей Ганна Шапуцька.

21.30 Аўтобусы ад’ехалі ад Чырвонага касьцёла. Малітоўніцы разь’ехаліся па дамах.
У Маскоўскім РУУС «Свабодзе» не пацьвердзілі, што ў іх знаходзяцца затрыманыя Галіна Царук і Вера Ціцянкова.

20.30 Каля Чырвонага касьцёла малітоўніц чакае міліцыя і спэцназ. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла Ганна Шапуцька. Актывістка разам з іншымі ўдзельніцамі малітвы за Беларусь знаходзіцца ў касьцёле.

Паводле словаў Шапуцькі, каля уваходаў у храм стаяць міліцэйскія аўтобусы. Верагодна, яны чакаюць жанчын, якія ўвечары 27 ліпеня з балёнікамі ў бел-чырвона-белай вопратцы прайшліся па прашпэкце Незалежнасьці да аднайменнай плошчы для ўдзелу ў супольнай малітве.


19.46 «Сёньня некалькі жанчын прайшлі з балёнікамі і ў вопратцы колеру нацыянальнага сьцягу па праспэкце Незалежнасьці, — паведаміла Ганна Шапуцька. — На плошчы Незалежнасьці мы чакалі астатніх людзей для супольнай малітвы. Да нас падышлі пяцёра амапаўцаў і запатрабавалі паказаць дакумэнты».

На думку Шапуцькі, іх увагу прыцягнуў колер адзеньня жанчын. Да касьцёлу пад’ехаў аўтобус на чале з начальнікам менскай міліцыі Аляксандрам Барсуковым. Дваіх удзельніц малітвы Галіну Царук і Веру Ціцянкову затрымалі. Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG