Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Дзьверы офіса свабоднага прафсаюза замуравалі


27 ліпеня дзьверы офіса «Свабоднага прафсаюза Беларускага» на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) замуравалі, што супярэчыць пастанове Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці.

Суд адмовіў заводу ў задавальненьні іску аб прымусовым высяленьні аб’яднаньня з памяшканьня, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра «Вясна». Нягледзячы на гэта завод высяліў офіс прафсаюзу.

«Літаральна за ноч дзьверы замуравалі, зрабілі перабудову, — распавядае лідэр СПБ Міхаіл Кавалькоў. — Зараз наш офіс будзе чарговым падсобным памяшканьнем. Кіраўніцтва прадпрыемства адчувае сваю ўседазволенасьць, нягледзячы на рашэньне суда, проста выкінулі рэчы і замуравалі дзверы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG