Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аман адмовіўся ад праекту Лукашэнкі па забудове гістарычнага Менску


Лукашэнка губляе патэнцыйных інвэстараў. Аман адмовіўся ад шматмільённага праекту ў цэнтры Менску. Пад пагрозай — шматмільярдны праект «Мінск-Сіці».

Дзяржаўны рэзэрвовы фонд султанату Аман адмовіўся ад рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту, які прадугледжваў ўзьвядзеньне ў гістарычным цэнтры Менску жылога комплексу, бізнэс-цэнтру і пяцізоркавага гатэлю з агульнай сумай інвестыцыяў 150 мільёнаў даляраў з-за нерэнтабэльнасьці праекту.


Згодна з указам Лукашэнкі, дзяржфонд Аману атрымаў у прыватную ўласнасьць ўчастак у Менску плошчай 2,6 га ў межах вуліцаў Янкі Купалы — Максіма Багдановіча — ракі Сьвіслач без правядзеньня аўкцыёну за 10 мільёнаў даляраў.
Агульны аб’ём інвэстыцыяў ацэньваўся ў 150 мільёнаў даляраў. Праект плянавалася рэалізаваць да 2016 году.


У рамках праекту плянавалася зьнесьці выстаўны цэнтар «Белэкспа» й будынак былога жаночага базыльянскага кляштару, дзе ў савецкі час разьмяшчаўся будынак 2-га гарадзкога шпіталю.

У лютым аманскі інвэстар папрасіў адкласьці рэалізацыю праекту на паўгода, а затым адмовіўся ад праекту.

«Мінск-Сіці» пад пагрозай

Акрамя гэтага, урад Беларусі разарваў інвэстыцыйную дамову з кампаніяй IteraVnukovo Ltd (Рэспубліка Кіпр) на рэалізацыю праекту «Мінск-Сіці», заключаную ў кастрычніку 2008 года.


Паводле праекту, Менскі авіярамонтны завод меў быць перанесены з гораду на тэрыторыю Нацыянальнага аэрапорту «Мінск». На яго месцы быць пабудаваныя элітныя і звычайныя жылыя дамы, а таксама ўся спадарожная інжынерная, транспартная і сацыяльная інфраструктура.

Зьнішчэньне старога Менску

Зьнішчэньне старога Менску

Агульны кошт праекту, які «Ітэра» пачала рэалізоўваць у пачатку 2009 года, ацэньвалася ў суму каля $ 5 млрд. Завяршыць будаўніцтва «Мінск-сіці» плянавалася да 2020 года.


Рашэньне аб скасаваньні дамовы з МГК «Ітэра» было прынятае Аляксандрам Лукашэнкам пасьля таго, як тэмпы рэалізацыі праекту «Мінск-сіці» былі ацэненыя як нездавальняючыя: ад пачатку ажыцьцяўленьня праекту ў 2009 годзе асвоена каля 0,5% заяўленага аб’ёму інвэстыцыяў. Прадстаўнікі «Ітэры» тлумачылі павольныя тэмпы асваеньня інвэстыцыяў наступствамі леташняга валютна-фінансавага крызісу ў Беларусі, з-за якога праект стаў стратным.


Беларускія ўлады заявілі аб пошуку новага інвэстара для «Мінск-сіці», праект будзе выстаўлены на міжнародны конкурс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG