Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка па-за Алімпіядай: МАК паважае рашэньне Эўракамісіі


Жак Роге

Жак Роге

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Жак Роге заявіў, што Аляксандра Лукашэнку не пусьцілі ў Вялікабрытанію на Алімпійскія гульні паводле рашэньня Эўрапейскай камісіі.

«Лукашэнку не пусьцілі на тэрыторыю Вялікабрытаніі, бо ён трапіў у чорны сьпіс Эўракамісіі ў Брусэлі, і мы паважаем гэтае рашэньне», - сказаў Роге на прэс-канфэрэнцыі ў пятніцу.

Лукашэнка, які зьяўляецца кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, унесены ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG