Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманая актывістка Ніна Багінская


Пра гэта паведаміла каардынатарка грамадзянскай ініцыятывы" За волю" Ганна Шапуцька.

Багінская правяла сёньня акцыю да 22-й гадавіны падпісаньня Дэклярацыі аб незалежнасьці і сувэрэнітэце Беларусі.

"Яна вырашыла праводзіць яе на прыступках суду Першамайскага раёну, каб такім чынам ня толькі адзначыць сапраўдны дзень незалежнасьці Беларусі, але і выказаць пратэст супраць несправядлівых судовых рашэньняў і прысудаў у дачыненьні да грамадзкага актывіста Андрэя Моўчана, якога судзілі ў гэтым судзе", – сказала Шапуцька БелаПАН.

Багінская выйшла да будынка суду зь бел-чырвона-белым сьцягам і прастаяла там прыкладна паўгадзіны. Калі актывістка ўжо сабралася сыходзіць, да яе пад'ехаў мікрааўтобус, і яе затрымалі. "Куды яе павезьлі, нам пакуль невядома", – сказала Шапуцька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG