Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узьдзенскі райвыканкам Менскай вобласьці прыняў рашэньне, у адпаведнасьці зь якім да 17 жніўня, на час жніва, у крамах мясцовага райспажыўтаварыства ад 9.00 да 18.00 забаронены гандаль алькагольнымі напоямі.

Сваё рашэньне мясцовая ўлада тлумачыць «нізкай вытворчай дысцыплінай, шматлікімі выпадкамі траўматызму людзей, якія спажываюць алькаголь на сваіх працоўных месцах».

Раней «Свабода» паведамляла, што сёлета таннае «чарніла» не прадаюць у Бярэзінскім, Крупскім, Лагойскім, Салігорскім, Старадароскім і Слуцкім раёнах, а таксама ў Жодзіне.

Афіцыйна ўдакладняецца, што агульная колькасьць асобаў, якія стаяць на наркалягічным уліку на Меншчыне, у 2012 годзе склала больш як 47,9 тысячы чалавек. Што да незаконнага звароту алькагольнай прадукцыі, то ў тым жа 2012 годзе канфіскавана каля 10 тон брагі й 43 тоны самагону.
XS
SM
MD
LG