Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія прыняла спэцыяльную пастанову аб галасаваньні на выбарах у Палату прадстаўнікоў тых грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Было вырашана ўтварыць 44 участкі ў 33 краінах. У прыватнасьці, такія выбарчыя ўчасткі будуць створаныя ў Японіі, Кітаі, Турцыі, Ізраілі, на Кубе, у Вэнэсуэле і іншых краінах. Найбольшая колькасьць участкаў — па чатыры — будзе на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі (Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Растоў) і Польшчы (Варшава, Гданьск, Беласток, Бяла-Падляска).

Згодна з законам участкі ствараюцца толькі ў тых краінах, дзе на консульскім уліку знаходзіцца ня менш за 20 грамадзянаў Беларусі.

Усе гэтыя часткі будуць прыпісаныя да Купалаўскай выбарчай акругі № 95, на тэрыторыі якой знаходзіцца Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
XS
SM
MD
LG