Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка: «Прашу мяне памілаваць»


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Палітвязень Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб памілаваньні. Гэта пацьвердзіла яго жонка Алена.

У прашэньні Сяргей толькі напісаў: «Прашу мяне памілаваць». І больш нічога. Паводле спадарыні Алены, ён гэта зрабіў, калі адчуў, што патрэбны сям’і і грамадзтву на волі, а не ў турме.

Сяргей Каваленка паведаміў жонцы, што на яго быў ціск з тым, каб ён напісаў прашэньне аб памілаваньні. Супрацоўнікі калёніі гарантавалі, што да 3 ліпеня ён будзе на свабодзе, але слова свайго не стрымалі.

Супрацоўнікі калёніі націскалі на тое, што сын яго чакае на свабодзе, нэрвуецца, а таксама шукалі любую нагоду, каб пакараць Сяргея Каваленку. Усяго за апошні час яму было вынесена 6 пакараньняў, пасьля якіх яго прызналі злосным парушальнікам рэжыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG