Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпійскі камітэт Расеі лічыць Беларусь расейскай вобласьцю


На сайце Алімпіяды няправільна пазначаная краіна нараджэньня 30 спартоўцаў, што выступаюць за Расею.

Усе яны нарадзіліся не ў Расеі, але ў анкетах на сайце Алімпійскіх гульняў сьцвярджаецца адваротнае. Пры гэтым гарады Кіеў, Луцк, Горадня, «Армянская вобласьць» і «Беларуская вобласьць» пазначаныя як часткі Расеі, паведамляе Эўрарадыё.

Цім Потэр, прадстаўнік сайта лёнданскіх Гульняў, у інтэрвію Kyiv Post пераклаў віну за памылкі на нацыянальныя алімпійскія камітэты. Нібыта гэта яны адказваюць за прадстаўленьне біяграфічных дадзеных спартоўцаў.

Атрымліваецца, што такую інфармацыю пра спартоўцаў падаў расейскі алімпійскі камітэт, і яе, не правяраючы, зьмясьцілі на сайце Алімпіяды-2012.

На сайце Алімпійскіх гульняў пазначана, што валейбаліст Аляксандар Буцько нарадзіўся ў «расейскім» горадзе Горадні, а валейбалістка Тацяна Кошалева — у «беларускай вобласьці» Расеі.

Расейскай вобласьцю Алімпійскі камітэт таксама лічыць і Казахстан

Расейскай вобласьцю Алімпійскі камітэт таксама лічыць і Казахстан

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG