Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 ліпеня: У Лёндане - Алімпіяда, у Аўцюках - Фэстываль гумару


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі й сьвеце.

НАДВОР’Е

Насоўваецца сьпёка, днём па краіне ад + 29 да +34. Месцамі кароткачасовыя дажджы.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Лёндане афіцыйна адкрываюцца ХХХ летнія Алімпійскія гульні. Беларусы ў Лёндане будуць спаборнічаць у 25 алімпійскіх дысцыплінах. Асаблівыя надзеі — на кідальна-штурхальныя віды ў лёгкай атлетыцы, веславаньне, гімнастыку, барацьбу, вэляспорт. Беларускі прэзыдэнт атрымаў акрэдытацыю для наведваньня Алімпіяды як кіраўнік НАК, але не атрымаў брытанскую візу як унесены ў чорны сьпіс неўязных у ЭЗ.

Пачнецца візыт у Расею міністра замежных спраў Японіі Каіхіра Гембы, ён плянуе сустрэцца ў Сочы з расейскім партнэрам Сяргеем Лаўровым, у тым ліку для абмеркаваньня тэрытарыяльных пытаньняў.

У Вялікіх і Малых Аўцюках Калінкавіцкага раёну адкрываецца фэстываль беларускага гумару.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1824 — пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу, які злучыў басэйны Нёману і Віслы.
1944 — ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Беласток, які да вайны належаў Беларусі.
1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1877 ― Уладзімер Перцаў, беларускі гісторык.
1899 — Станіслаў Ваўпшасаў, дзяяч НКВД, арганізатар дывэрсій і тэрактаў на тэрыторыі Беларусі падчас грамадзянскай і айчыннай вайны. Яго імя дагэтуль носіць адна з вуліц Менску.
1906 ― Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1697 — Дамінік Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, староста лідскі, ваўкавыскі, вярбілаўскі.
1903- Юльян Крачкоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, гісторык і педагог , аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага дасьледаваньня сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхаваньня іх дзяцей.
1969 ― Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст дыяспары.
1984 — Зіновій Бабій, украінскі і беларускі сьпявак.
МІНУС 365

Акцыя маўчаньня ля Камароўкі: шмат міліцыянтаў і мала ўдзельнікаў

Сьведка зьбіцьця лекара: «Яго білі галавой аб сьцяну»

Міністэрства ўнутраных спраў апраўдваецца за здароўе Бандарэнкі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Алімпізм уяўляе сабой філязофію жыцьця, якая ўзвышае і аб’ядноўвае ў збалянсаванае цэлае годнасьць цела, волі, розуму.

З Алімпійскай Хартыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG