Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу афіцыйна адмовілі ў амністыі


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Згодна з параграфам 9 Закону аб Амністыі, Паўлу Севярынцу адмоўлена ў вызваленьні. Пра гэтае рашэньне сустаршыня БХД даведаўся ў дзяжурнай частцы спэцкамэндатуры № 7, куды быў адмыслова выкліканы для азнаямленьня з паперай.

«Палітвязьні сёньня – гэта закладнікі, – паведаміў Павал Севярынец у інтэрвію прэсавай службе БХД. – Відавочна, што выгандляваць грошы за вызваленьне сваіх апанэнтаў на Захадзе рэжыму не ўдалося. Гэта значыць, палітвязьні і надалей застануцца ў турмах».

Павал Севярынец быў арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 20 сьнежня 2010 году і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых непарадках, пазьней справу перакваліфікавалі ў арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага суду Менску Жана Брысіна асудзіла Севярынца на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, гэтак званай «хіміі». Ён адбывае пакараньне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
XS
SM
MD
LG