Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў наведвае Італію


Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў знаходзіцца з рабочым візытам у Італіі.

Падчас візыту заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі парлямэнту і дзяржаўных органаў гэтай краіны, паведаміў Інтэрфаксу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Таксама Мартынаў сустрэнецца з кіраўніцтвам італьянскіх кампаніяў, зацікаўленых у рэалізацыі буйных праектаў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG