Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка


Часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан уручае прэмію Насьце Палажанцы
Часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан уручае прэмію Насьце Палажанцы
Намесьніца старшыні «Маладога фронту». Нарадзілася 2 жніўня 1990 году ў Менску. З 1997 па 2008 гады вучылася ў 73-й менскай школе. З 2008-га – студэнтка факультэту філязофіі і палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Пасьля акцыі на Плошчы 19 сьнежня 2010 году Насту арыштавалі дома ў 3 гадзіны 20 хвілінаў ночы. Захоп ажыцьцяўляўся сіламі пятнаццаці супрацоўнікаў КДБ. Наста абвінавачвалася ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.

17 лютага 2011 году вызваленая пад падпіску аб нявыезьдзе. 20 траўня 2011 году судзьдзя Фрунзенскага раённага суду Менску Жана Жукоўская агучыла прысуд Насьце Палажанцы – 1 год пазбаўленьня волі ўмоўна за ўдзел у масавых беспарадках 19 сьнежня.

8 сакавіка 2011 году стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць. Узнагароду ўручала дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан.
XS
SM
MD
LG