Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янэз Шкрабец: Цяперашняя сытуацыя асабліва шкодзіць эўрапейскаму бізнэсу


Напружаная сытуацыя, якая склалася ў адносінах паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, асабліва шкодзіць прадстаўнікам эўрапейскіх бізнэс-структур.

Пра гэта заявіў у інтэрвію БелТА гендырэктар славенскай кампаніі «Рыко» Янэз Шкрабец.

«Палітыкі ЭЗ абралі няправільную канцэпцыю ў адносінах да Беларусі, яна шкодзіць дробнаму і сярэдняму бізнэсу абодвух бакоў». Буйныя фірмы церпяць у меншай ступені, ім лягчэй знайсьці выхад на іншыя рынкі. «Цяперашняя сытуацыя асабліва шкодзіць прадстаўнікам эўрапейскіх бізнэс-структураў. Таму што Беларусь, наткнуўшыся на зачыненыя з боку ЭЗ дзьверы, будзе шукаць іншыя выхады, якія, магчыма, акажуцца нават выгаднейшымі. А Эўропа будзе варыцца ва ўласным соку, — сказаў Янэз Шкрабец. — Усе, хто па маёй рэкамэндацыі пабываў у Беларусі, вяртаюцца ў захапленьні і без забабонаў, ставяцца да краіны зь вялікім аптымізмам».

Люблянская фірма «Рыко» і сябра кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Юрый Чыж рэалізуюць стомільённы кантракт. У сувязі з гэтым славенскі бок выступаў супраць унясеньня Юрыя Чыжа ў так званы "чорны сьпіс«.Менавіта з «Рыко» зьвязваюць гарналыжны адпачынак Лукашэнкі ў Славеніі вясной 2004 года. Тады славенскія СМІ паведамлялі, што кіраўніка Беларусі пакатацца на лыжах запрасіў кіраўнік кампаніі Янэз Шкрабец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG