Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія дыпляматы ўцякаюць з пасад


Прэсавы сакратар Белага дому Джэй Керні робіць заяву пра сырыйскіх дыпляматаў
Прэсавы сакратар Белага дому Джэй Керні робіць заяву пра сырыйскіх дыпляматаў

Злучаныя Штаты пацьвердзілі ўцёкі яшчэ двух сырыйскіх дыпляматаў.

Паведамляецца, што Абдэль Латыф аль-Дабаг, пасол Сырыі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і яго жонка, Ламія Харыры, часовая павераная на Кіпры, уцяклі ў Катар.

Агенцтва Франс Прэс цытуе словы прэсавага сакратара Белага дому Джэя Керні, які лічыць, што ўцёкі дыпляматаў такога рангу сьведчаць, што дні прэзыдэнта Асада «падлічаныя». Раней сырыйскі пасол у Іраку Наваф Фарэз таксама ўцёк у Катар.

Баі паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі тым часам працягваюцца ў двух найбуйнейшых гарадах – Дамаску і Алепе. Паўстанцы сёньня заявілі, што іх сілы кантралююць палову Алепы, аднак інфармацыю немагчыма пацьвердзіць зь незалежных крыніцаў. Паведамляецца таксама, што ўрадавыя сілы наносяць удары па прымесьцях гораду, каб перашкодзіць прыходу падмацаваньняў паўстанцаў. З Дамаску актывісты паведамляюць, што ўрадавыя сілы працягваюць масіўныя абстрэлы ў адказ на бомбавы тэракт, які забіў чатырох высокіх прадстаўнікоў рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG