Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рахмон таксама ня едзе ў Лёндан


Прэзыдэнты Лукашэнка і Рахмон
Прэзыдэнты Лукашэнка і Рахмон

Плянаваны на сёньня вылет таджыцкага прэзыдэнта ў Лёндан адмяняецца. Пра гэта паведаміла прэсавая служба прэзыдэнта, не называючы прычынаў.

Раней брытанскае пасольства ў Душанбэ паведамляла, што «прэзыдэнт Таджыкістану прыняў афіцыйнае запрашэньне прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі». У пасольстве таксама ўдакладнілі, што віза на паездку таджыцкага кіраўніка была выдадзеная.

Паводле зьвестак таджыцкай службы Радыё Свабода, прычына адмовы Рахмона ад паездкі ў Лёндан – напружаная сытуацыя ў Бадахшане. Пасьля забойства там генэрала КДБ урадавыя сілы пачалі ў рэгіёне спэцапэрацыю. Паведамляецца пра ахвяры ня толькі сярод вайскоўцаў, але і мірных жыхароў. Сёньня з удзелам Эмамалі Рахмона адбылося надзвычайнае пасяджэньне ўраду.

Таджыцкі прэзыдэнт, як і беларускі, зьяўляецца старшынёй Нацыянальнага алімпійскага камітэту краіны. Разам з Лукашэнкам ён наведаў футбольны чэмпіянат у Кіеве. У лёнданскай Алімпіядзе бяруць удзел 16 спартоўцаў з Таджыкістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG