Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качан: Беларускія спартоўцы ня будуць байкатаваць Алімпіяду


Міністар спорту і турызму Беларусі Алег Качан абверг інфармацыю шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў аб магчымым байкоце беларускімі спартоўцамі лёнданскай Алімпіяды.

«Гэтая інфармацыя абсалютная лухта, яна зусім не адпавядае рэчаіснасьці», — заявіў Качан Інтэрфаксу, камэнтуючы інфармацыю шэрагу інтэрнэт-СМІ аб тым, што беларускія спартоўцы нібыта зьбіраюцца байкатаваць Алімпіяду ў адказ на
тое, што кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку не пусьцілі ў Лёндан.

Міністар адзначыў, што "беларускія спартоўцы, натуральна, будуць прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане.У Лёндане ўжо знаходзіцца дэлегацыя беларускіх спартоўцаў і чыноўнікаў. Сёньня зь Менска выяжджае беларуская дэлегацыя на чале зь віцэ- прэм'ерам урада Анатолем Тозікам".

"Калі хтосьці выкарыстоўвае спорт як інструмэнт палітыкі, гэта іх праблемы. Беларусь жа прытрымліваецца алімпійскага прынцыпу: спорт - па-за палітыкай", - сказаў міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG