Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкістан: баі спыніліся. Ідуць перамовы


У Таджыкістане спыніліся баі паміж урадавымі войскамі і ваеўнікамі ў Горна-Бадахшанской вобласьці, паведамляе Таджыцкая служба нашага радыё.

Учора там пачалася ваенная апэрацыя затрыманьня падазраваных у забойстве кіраўніка мясцовай управы Камітэту нацыянальнай бясьпекі, генэрала Абдулы Назарава. Падчас сутыкненьняў, паводле афіцыйных зьвестак, былі забітыя 30 баевікоў, яшчэ 40 затрыманыя. Загінулі таксама 12 вайскоўцаў, 23 атрымалі раненьні. Паведамленьні незалежных СМІ пра дзясяткі загінулых мірных жыхароў улады зьняпраўджваюць.

Спыніць ваенныя дзеяньні ў Харогу, каб пазьбегнуць новых ахвяр, прасіла ў кіраўніцтва краіны, сярод іншых, апазыцыйная партыя Ісламскага адраджэньня Таджыкістану. Сёньня раніцай ваенная апэрацыя была прыпыненая, на перамовах з баевікамі міністар абароны Шэралі Хайрулаеў прапанаваў ім здацца, паабяцаўшы амністыю, і запатрабаваў выдаць чацьвярых выканаўцаў забойства генэрала Назарава. Напад на яго быў учынены 21 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG