Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палова міжнародных назіральнікаў пакідае Сырыю


Выступае Эрв Ладсу

Выступае Эрв Ладсу

Міжнародная місія назіраньня за канфліктам у Сырыі адпраўляе палову назіральнікаў дадому, паведаміў сёньня кіраўнік місіі Эрв Ладсу.

Зь дзейных 300 няўзброеных назіральнікаў у краіне пакуль застануцца 150.

Місія назіральнікаў была створаная для назіраньня за датрыманьнем умоваў мірнага пляну вырашэньня канфлікту ў Сырыі, распрацаванага пасланцам ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Кофі Ананам. 15 ліпеня місія абмежавала сваю дзейнасьць з-за ўзмацненьня гвалту ў краіне.

21 ліпеня Рада бясьпекі ААН падоўжыла мандат місіі на 30 дзён, але ЗША падкрэсьлілі, што гэтае падаўжэньне мандату было апошнім. Галоўнай прычынай зварочваньня назіраньня называецца неапраўдана высокая рызыка для жыцьця саміх назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG