Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі журналіста «Эўрарадыё» Віталя Ругайна


Віталь Ругайн
Віталь Ругайн
Паводле Эўрарадыё, яго, найверагодней, даставілі ў Ленінскае РУУС Менску.

Па тэлефоне дзяжурнай часткі Ленінскага РУУС «Свабодзе» адказалі, што Віталя Ругайна ні ў іх, ні ў гарадзскім аддзяленьні міліцыі Ленінскага раёну няма.

Журналіста зьняволілі ў ягоны дзень народзінаў — яму сёньня споўнілася 25 гадоў.

Раней, 24 ліпеня, Віталя Ругайна затрымалі былі на мяжы, калі ён вяртаўся зь Вільні. Яго пратрымалі на памежным пераходзе тры гадзіны, правялі асабісты агляд з распрананьнем і складаньнем пратаколу, забралі кампутар і дакумэнты, але празь некаторы час іх вярнулі і адпусьцілі журналіста без аніякіх тлумачэньняў.

Віталь Ругайн вярнуўся ў Беларусь пасьля таго, як у чэрвені тэрмінова быў вымушаны зьехаць, калі затрымалі і зьняволілі на 15 сутак ягонага калегу, журналіста Эўрарадыё Паўла Сьвярдлова. Разам яны зрабілі рэпартаж зь менскага мэтро пра неналежную ахову мэтрапалітэну. Віталь Ругайн мяркуе, што менавіта з гэтымі падзеямі і зьвязаная асаблівая пільнасьць да ягонай асобы з боку беларускіх спэцслужбаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG