Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: першы матч беларускай футбольнай зборнай на Алімпіядзе


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі й сьвеце чацьвярга, 26 ліпеня.

НАДВОР'Е Ў МЕНСКУ

Добрае, сонца. Пераменная воблачнасьць, без ападкаў. +27..+29

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

26 ліпеня на полі стадыёна ў ангельскім горадзе Ковэнтры ў 21.45 па беларускім часе нашая каманда пачне свой першы матч на Алімпійскіх гульнях — супраць зборнай Новай Зэляндыі. Дагэтуль ніводная постсавецкая краіна не магла пахваліцца ўдзелам сваёй футбольнай каманды — мужчынскай ці жаночай — на Алімпійскіх гульнях.

У Белпрэсцэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пачатак аб 11.00.

Пачынаецца візыт Патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) Кірыла ў Кіеў.

У Жэнэве другі дзень паседжаньня Галоўнай рады Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1788 — 11-м штатам ЗША становіцца штат Нью-Ёрк

1805 — З-за вывяржэньня Вэзувія руйнуецца значная частка Нэапалю, каля 26 тыс. чалавек гіне

1866 — У Нікальсбургу падпісаная папярэдняя мірная дамова паміж Аўстрыяй і Прусіяй. Фактычнае заканчэньне Аўстра-прускай вайны (канчатковае — 23 жніўня)

1914 — Расстрэл ангельскай паліцыяй дэманстрацыі ірляндзкіх нацыяналістаў у Дубліне

1937 — японцы пачынаюць баявыя дзеяньні ў Кітаі

1948 — Падпісаньне Вялікабрытаніяй і ЗША ўмоваў ажыцьцяўленьня «пляну Маршала» (пляну дапамогі краінам Эўропы)

1953 — 165 кубінскіх рэвалюцыянэраў на чале з 27-гадовым Фідэлем Кастра робяць спробу штурму вайсковай казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба

1956 — прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр аб’яўляе аб нацыяналізацыі Суэцкага каналу

1957 — СССР запускае першую міжкантынэнтальную балістычную ракету



У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1856 ― Джордж Бэрнард Шоў, ірляндзкі драматург

1875 ― Карл Густаў Юнг, швэйцарскі псыхааналітык

1894 ― Олдас Хаксьлі, брытанскі пісьменьнік

1896 ― Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст

1928 ― Стэнлі Кубрык, амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар, шырока прызнаваны адным з самых таленавітых, уплывовых, наватарскіх кінэматаграфістаў канца XX стагодзьдзя

1943 ― Мік Джагер, вакаліст гурту «Rolling Stones»

1944 ― Васіль Стражаў, беларускі фізык, пэдагог

1965 ― Зьміцер Саўка, беларускі філёляг


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Альбо вы мёртвыя, альбо рухаецеся наперад.
Мік Джагер, The Rolling Stones




ГОД ТАМУ У ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Тэрарыст Брэйвік бываў у Беларусі ў 2005 годзе
На сядзібе БНФ – новыя гаспадары
У Беларусі зьявяцца электронныя бранзалеты для кантролю за асуджанымі
Адвакаты палітвязьняў Ірыны Халіп і Мікіты Ліхавіда не прайшлі атэстацыю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG