Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International прызнала Сурапіна вязьнем сумленьня


Інфармацыю пра гэта міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла ў сераду, 25 ліпеня.

Amnesty International таксама патрабуе неадкладнага вызваленьня Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, і зьняцьця супраць іх усіх абвінавачваньняў.

4 ліпеня ў Беларусь незаўважаным беларускімі сіламі СПА праляцеў лёгкаматорны швэдзкі самалёт, зь якога над Івянцом і ўскраінай Менску скінулі плюшавых мядзьведзікаў з плякатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады краіны дагэтуль афіцыйна не прызналі парушэньня паветранай прасторы замежным самалётам. КДБ ніяк не камэнтуе справу аб мядзьведзіках і тое, што паводле гэтай справы затрыманыя журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

23 ліпеня Антона Сурапіна пакінулі пад вартай пасьля заканчэньня 10-суткавага тэрміну з дня затрыманьня. Яго падазраюць у садзеяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Ці выставілі Антону Сурапіну афіцыйнае абвінавачаньне, невядома. абвінавачаньне Сяргею Башарымаву выставілі 16 ліпеня, праз 10 дзён пасьля затрыманьня. Сяргей абвінавачаны ў спрыяньні незаконным перасячэньні мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG