Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску вылучэнцы толькі ад улады


Аніякай інтрыгі не ўяўляе для дэмакратычных выбарцаў цяперашняя сытуацыя ў абедзьвюх акругах на Салігоршчыне.

Пра гэта заявіў «Свабодзе» незалежны назіральнік, юрыст Леанід Мархотка.

«Па 68-й гарадзкой выбарчай акрузе шляхам збору подпісаў вылучаюцца Яўген Абаленскі — дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў і Ігар Дзялендзік — дырэктар Салігорскай ЖКГ», — удакладніў Леанід Мархотка.

У Салігорскай сельскай выбарчай акрузе № 69 свае ініцыятыўныя групы зарэгістравалі цяперашні дэпутат Менскага абласнога Савету дэпутатаў, начальніца ўправы адукацыі Таісія Данілевіч і старшыня Акцябрскага сельсавету Ірына Бас.

Праваабаронца Леанід Мархотка адзначае, што рэгістрацыя ініцыятыўных групаў вылучэнцаў ад улады была, па сутнасьці, фармальнай, таму й прайшла літаральна за 10 хвілін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG