Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі заявілі, што пакуль не камэнтуюць інфармацыю, згодна зь якой кіраўніка Беларусі і беларускага НАК Аляксандра Лукашэнку не пусьцілі на Алімпіяду ў Лёндан.

Прэсавы сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ўладзімер Несьцяровіч, які цяпер знаходзіцца ў Лёндане, сказаў, што па камэнтары лепш зьвярнуцца ў прэзыдэнцкую прэс-службу. Ён мяркуе, што гаворка ідзе не пра акрэдытацыю, у якой аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у Лёндане адмовіў Лукашэнку:

"А, наколькі я ведаю, брытанскі бок не выдае візу, якая дае права ўяжджаць на тэрыторыю Вялікабрытаніі. Гэта некалькі розныя рэчы. Перш чым атрымліваць акрэдытацыю, трэба атрымаць візу, якая дае права ўяжджаць на тэрыторыю Вялікабрытаніі, дзе адбываюцца Алімпійскія гульні. А камэнтаваць далей – гэта ў прэс-службу кіраўніка краіны, да Паўла Лёгкага".

Павал Лёгкі сказаў карэспандэнту "Свабоды", што знаходзіцца ў адпачынку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG