Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барадач: пасьля гэтага кроку Эўропа зробіць і больш жорсткія папярэджаньні


Уладзімер Барадач

Уладзімер Барадач

Палітычны эмігрант, палкоўнік спэцназу ў адстаўцы Ўладзімір Барадач падтрымлівае рашэньне аргкамітэту Алімпійскіх гульняў у Лёндане, які ня даў акрэдытацыі кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку:

«Яны зрабілі крок, нагадалі Лукашэнку, што далей так працягвацца не павінна. І Эўропа здольная цяпер на больш рашучыя крокі. Адным з такіх альтэрнатыўных крокаў і зьявілася вось гэта неакрэдытацыя Лукашэнкі на Алімпійскіх гульнях. Гэта нармальны крок, крок надзеі патрыётаў і дэмакратаў, якія спадзяюцца на больш канкрэтныя захады Эўропы і на дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі. Магчыма, пасьля гэтага кроку Эўропа зробіць і больш жорсткія папярэджаньні і потым санкцыі, калі беларускі прэзыдэнт ня выканае пэўныя ўмовы, хаця б да парлямэнцкага шоў ня выпусьціць палітвязьняў. Бо гэта адкрыты плявок у бок Эўропы».
XS
SM
MD
LG