Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгіструюць амаль усіх апазыцыянэраў


З 27 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня, якіх падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду», 25 здолелі зарэгістраваць свае ініцыятыўныя групы.

Адмовы атрымалі толькі два чалавекі: аўтар плякату «Мусорок» Іван Амельчанка ў Менску і Пётар Лебедзеў у Жлобіне. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў сёньня прадстаўнік грамадзянскай кампаніі Сяргей Вазьняк. Падстава для адмовы ў абодвух выпадках аднолькавая — патэнцыйныя кандыдаты ня самі прынесьлі дакумэнты на рэгістрацыю ў акруговую камісію. Іван Амельчанка ўжо абскардзіў гэтае рашэньне ў ЦВК.

* * *

Усе 25 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад партыі «Справядлівы сьвет», якія падавалі дакумэнты на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў, атрымалі станоўчыя рашэньні акруговых камісіяў. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў сёньня намесьнік партыйнага кіраўніка Валеры Ўхналёў:

«Усе 25 нашых кандыдатаў з 38, якіх мы плянуем вылучаць у дэпутаты, зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы. Усе яны ўжо пачалі працаваць. Астатнія 13 з розных прычынаў не рэгістравалі свае групы. Але абсалютна ўсе патэнцыйныя кандыдаты будуць вылучаныя на нашым партыйным зьезьдзе, пасьля чаго пададуць дакумэнты ў акруговыя камісіі. Зьезд адбудзецца 5 жніўня».

* * *

6 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, паведаміў сёньня для «Свабоды» намесьнік партыйнага кіраўніка Леў Марголін:

Леў Марголін
Леў Марголін
«Гэта ня наш магістральны шлях. Наш магістральны шлях — гэта вылучэньне „сьпікераў“ у якасьці кандыдатаў на зьезьдзе партыі, які адбудзецца ў бліжэйшую суботу. Хоць мы і не заміналі тым, хто ня хоча губляць час. Бо калі зарэгістраваць ініцыятыўную групу, то можна адразу пачынаць працаваць і даводзіць да выбарцаў наша пасланьне пра адсутнасьць у Беларусі празрыстых, сумленных і справядлівых выбараў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG