Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская эканоміка стабілізавалася пасьля глыбокага крызісу плацежаздольнасьці, выкліканага палітычнымі рашэньнямі. Аднак нядаўна абвешчаныя падвышкі зарплаты ў бюджэтнай сфэры могуць прывесьці да новага усплёску макраэканамічнай нестабільнасьці пасьля парлямэнцкіх выбараў у верасьні, гаворыцца ў справаздачы Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця.

Стабілізацыя была дасягнутая дзякуючы дзеяньням нацыянальнага банку (адзіны курс абмену, жорсткая манэтарная палітыка, абмежаваньні прамога крэдытаваньня) і спрыяльным пазыкам з СНД і Расеі. Аднак ЭБРР істотна зьнізіў прагнозныя паказчыкі росту сёлета як для Эўразоны гэтак і для краінаў СНД.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG