Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікае вызваліць Сурапіна і Башарымава


Джон Дальхузен, дырэктар Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі

Джон Дальхузен, дырэктар Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі

«Ён павінен быць неадкладна вызвалены, а абвінавачваньні супраць яго зьнятыя,» — патрабуе аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя.

«Абвінавачваньні, вылучаныя супраць Антона Сурапіна, уяўляюць сабой яшчэ цьвік у труну свабоды выказваньня ў Беларусі, дзе ілжывым абвінавачваньні часта выкарыстоўваюцца ў спробе прымусіць замаўчаць тых, хто займаецца абаронай правоў чалавека», сказаў Джон Дальхузен, дырэктар Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Антон павінен быць неадкладна вызвалены, а абвінавачваньні супраць яго зьнятыя,» — заяўляе Дальхузен.

Amnesty International будзе лічыць Антона Сурапіна вязьнем сумленьня, пакараным выключна за негвалтоўнае выказваньне сваіх перакананьняў.

Amnesty International таксама патрабуе неадкладнага вызваленьня Сяргея Башарымава, і зьняцьця супраць яго ўсіх абвінавачваньняў.

«Гэта ўсё роўна як арыштаваць бармэна, які прадаў нам піва ў Менску», — гэтыя словы прадстаўніка швэцкай агенцыі «Total» Томаша Мазэці прыводзіць Amnesty International

4 ліпеня ў Беларусь незаўважаным беларускімі сіламі СПА праляцеў лёгкаматорны швэдзкі самалёт, зь якога над Івянцом і ўскраінай Менску скінулі плюшавых мядзьведзікаў з плякатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады краіны дагэтуль афіцыйна не прызналі парушэньня паветранай прасторы замежным самалётам. КДБ ніяк не камэнтуе справу аб мядзьведзіках і тое, што паводле гэтай справы затрыманыя журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

23 ліпеня Антона Сурапіна пакінулі пад вартай пасьля заканчэньня 10-суткавага тэрміну з дня затрыманьня. Яго падазраюць у садзеяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Ці выставілі Антону Сурапіну афіцыйнае абвінавачаньне, невядома. абвінавачаньне Сяргею Башарымаву выставілі 16 ліпеня, праз 10 дзён пасьля затрыманьня. Сяргей абвінавачаны ў спрыяньні незаконным перасячэньні мяжы.
XS
SM
MD
LG