Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжкія баі ў другім найбуйнейшым горадзе Сырыі


Баі ў Хомсе
Баі ў Хомсе

У другім паводле велічыні горадзе Сырыі, Алепа, сёньня ідуць цяжкія баі. Урадавыя войскі вядуць ракетны і артылерыйскі абстрэл, выкарыстоўваюць баявыя верталёты. Ахвярамі сёньняшніх баёў сталі як найменей 33 чалавекі.

Раней сёньня падчас паўстаньня зьняволеных у турме Алепа загінулі 9 чалавек — агонь па вязьнях адкрыла ахова. Выбухі і страляніна таксама былі адзначаны ў турме гораду Хомс, дзе частка ахоўнікаў перайшлі на бок зьняволеных. Праваабарончая група «Мясцовы каардынацыйны камітэт» характарызуе гуманітарную абстаноўку ў сырыйскіх турмах як «катастрафічную» і заклікае міжнародную супольнасьць прадухіліць «масавыя забойствы» вязьняў.

Афіцыйныя сырыйскія СМІ паведамілі сёньня аб прызначэньні генэрала Алі Мамлука кіраўніком службы нацыянальнай бясьпекі — у сувязі зь перастаноўкамі, выкліканымі забойствам чатырох вышэйшых урадавых чыноўнікаў пры нападзе паўстанцаў 18 ліпеня.

Тым часам суседняя з Сырыяй Ярданія заявіла, што колькасьць сырыйскіх уцекачоў, што перайшлі сырыйска-ярданскую мяжу за апошнія тры дні, перавысіла пяць тысяч. Усяго ў Ярданіі знаходзяцца 140 000 сырыйцаў.

Сёныня прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган адзначыў, што сырыйскія паўстанцы «як ніколі блізкія да перамогі». У заяве ў адказ намесьнік галоўнакамандуючага іранскай арміяй генэрал Масуд Джазаеры сказаў, што саюзьнікі Сырыі не дапусьцяць «гвалтоўнай зьмены рэжыму ў краіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG