Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалася агітацыя за праўладных кандыдатаў?


Сьвятлана Шылава

Сьвятлана Шылава

Яшчэ на калідоры супрацоўнікі паліклінікі скардзіліся, што іх сабралі на сустрэчу прымусова. Ля ўваходу у залю кожнага супрацоўніка адзначалі у сьпісе.



Актывістка АГП Ганна Красуліна, якая сёньня была ў згаданай паліклініцы, паведаміла, што чула па ўнутранай гучнай сувязі паліклінікі абвестку: «Сёньня ў 14.00 у актавай залі адбудзецца сустрэча з дэпутатам Шылавай. Усім кіраўнікам забясьпечыць максымальную прысутнасьць сваіх падначаленых, вольных у гэты час ад прыёму. Паўтараю...»

Спадарыня Шылава, намесьніца старшыні сталай камісіі ПП па ахове здароўя, фізычнай культуры і справах сям’і і моладзі, распавяла пра дасягненьні парлямэнту за апошні тэрмін, а таксама патлумачыла супрацоўнікам паліклінікі, што каб канчаткова прыняць новы закон аб ахове здароўя, ёй трэба пераабрацца дэпутаткай на чарговы тэрмін.



23 ліпеня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам выказаў пажаданьне, каб у новы склад Палаты ўвайшла траціна дэпутатаў цяперашняга скліканьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG